Мазыр, Байк-Фэст, 7-9 ліпеня 2007
Ю рый Несцярэнка
Музыка / Пісьменнік

Фестывалі з удзелам White Night Blues
Тут адлюстраваны і сцісла апісаны ўдзел гурта White Night Blues у шэрагу фестываляў з канца 1990-х гадоў (фактычна з моманту ўтварэння калектыву) і далей – у 2000-х, 2010-х, 2020-х гадах. Гэта зусім розныя рок- ці блюз-фестывалі – міжнароднага, рэспубліканскага і нават абласнога ўзроўню. Але для ўдзельнікаў гурта ўсе яны аднолькава важныя, таму што кожнае з гэтых памятных мерапрыемстваў несла ў сабе шмат станоўчых эмоцый, адлюстроўвала чарговы этап у творчасці, давала магчымасць данесці да гледачоў новыя творы.
Я шчыра ўдзячны ўсім музыкам, якія гралі ў гурце ў розныя гады, а таксама слухачам і аматарам музыкі, якія падтрымлівалі і прымалі нашу творчасць. Дзякуючы таму, што мы сустрэліся, і склалася наша цудоўная сумесная гісторыя, якая ў самай малой ступені адлюстравана ў гэтым раздзеле сайта. Юрый Несцярэнка.