top of page

    White Night Blues - музычны гурт з Беларусі. Быў утвораны ў канцы 1999 года ў невялікім горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці. У назве першапачаткова было адлюстравана не толькі імкненне музыкантаў цешыць публіку блюзам і рок-н-ролам, але і жаданне распавесці аб сваім месцазнаходжанні (па адной з легенд "Бялы Нічы" - "Белыя Ночы").
    Дэбют WNB адбыўся на фестывалі «Апошні эшалон» (Магілёў, снежань 1999). У далейшым гурт удзельнічаў у вялікай колькасці айчынных і замежных фестываляў: Biala Blues Festival«Працяг»«Грыфаманія»«Рок-Кола»«Блюз жыве ў Менску»«Рок-каранацыя», «Мінск-Блюз», Вялікія манеўры, «Рок-тайм» і многіх іншых.
      Гурт WNB і яго лідэра Юрыя Несцярэнкі «заканамернасць творчай хвалі» перыядычна заносіць у інфаструмені розных мас-медыя, сярод якіх эфіры на ТБ-каналах (такіх як «Лад», «СТБ», «Беларусь ТБ», «БелСат» і інш. ), шырокія публікацыі ў друкаванай прэсе, а таксама ратацыя на многіх айчынных і замежных радыёстанцыях
     Гурт не замыкаецца на выкананні блюзавых стандартаў, выкарыстоўваючы ў сваёй музыцы элементы фанка, рока, джаза і іншых напрамкаў.

241xALrxfPU.jpg

тэлефануйце

T. +375 29 557 87 95

(mob., Viber, Telegram, WhatsApp)

пішыце

nestary@yandex.ru

заходзьце

  • Facebook Социальной Иконка
  • Instagram Social Иконка
  • Whatsapp
  • YouTube Социальные Иконка
  • Vkontakte Social Иконка

© 2023 Юры Несцярэнка.
 

bottom of page