top of page

Рок-Кола 2001

001 БАНЕР ФЕСТИВАЛИ 2001.jpg

Meet The Team

Афіша фестывалю

0.2 Письмо Анисы1_ценз.jpg

Ліст ад Анісы

0.jpg
0.3 запрашэнне на Рок кола 2001.jpg

Вось такі дакумент быў дастаўлены надзейнай беларускай поштай з Наваполацка ў Бялынічы ўжо за месяц да анансаваных сур'ёзных падзей у рок-жыцці ўсёй краіны.

   Фестываль "Рок-Кола", Наваполацк, Гарадскі парк культуры,

30 чэрвеня - 1 жніўня 2001.

Так супала, што славуты фестываль «Рок-кола» у горадзе Наваполацку пачынаўся адразу.

Музыкаў White Night Blues з Мінска ў Бялынічы прывёз на сваёй машыне сябар гурта,  выдатны чалавек Юра Яўсееў. Усяго толькі ноч аддзяляла адзін фестываль ад другога. Адпачынак, ранішняя рэпетыцыя - і ў шлях! З раніцы высунуліся ў Наваполацк з іншым нашым таварышам Алегам Койдам за рулём (з якім, дарэчы, ездзілі на Манеўры і іншыя мерапрыемствы ў 2000-м годзе – гл. раздзел «Гісторыя»). У Наваполацку меўся адбыцца ўсяго толькі другі выступ White Night Blues у новым складзе: Аляксей Палаўчэня (Магілёў) – ударныя; Юрый Несцярэнка (Бялынічы) – гітара, вакал; месца бас-гітарыста часова займаў сесійны музыка Валерый Падукаў (Мінск).

   Па маштабах сваіх «Рок-кола» нічым не саступаў сталічным фестывалю, а ў некаторых адносінах і тут ты праходзіў у сталічных фестывалях, а ў некаторых адносінах і тут харчаванне ва ўтульных кафэ па ўсім горадзе, і аплата транспартных выдаткаў, і ганарар за выступ – усё разам нябачаная для беларускага рокера раскоша (па айчынных мерках). У стаўленні саўндчэкаў, працы гукарэжысёраў, абслугоўванні апаратуры – ніякіх пытанняў, усё на высокім прафесійным узроўні. Інфармацыйныя нюансы - запрашэнні, рэгістрацыя, праграмкі, бэйджы - усё наладжана, маса маладых людзей задзейнічана, як валанцёры, кур'еры, распаўсюджвальнікі і г. д.

Што сказаць - тут назіралася вялікая арганізатарская праца, якая, увогуле, павінна быць звычайнай справай. Але на той момант - для рэгіянальнага фестывалю - стала хутчэй рэдкім выключэннем. І кіраваў гэтай працай не хто іншы, як Аніса (незабыўны і непераўзыдзены Сяргей Анішчанка, знаёмства з якім у White Night Blues адбылося год таму на віцебскім фестывалі «Рок апоўначы»).

    Усяго, каля 35 гуртоў удзельнічала ў наваполацкім рок-свяце. Дарэчы, прыкладна столькі ж было на ўчорашніх "Вялікіх манеўрах". Але самае дзіўнае, што за выключэннем, мусіць, дзвюх каманд, удзельнікі гэтых глабальных рок-форумаў не паўтараліся. Разам за чатыры фестывальныя дні ў Мінску і Наваполацку выступіла прыкладна шэсць з паловай дзесяткаў паўнацэнных, дзеяздольных творчых калектываў!

Гэта былі, сапраўды, шчаслівыя часы беларускага року!

1 Рок-Кола2001.jpg

White Night Blues на фестывальнай сцэне "Рок-Кола-2001".

2 Леша Половченя Рок_Кола.jpg

Аляксей Палаўчэня за ўдарнай працай.

3 С Анисой.jpg

White Night Blues з Сяргеем Анішчанкам (справа).

4 С Орловым.jpg

З некаторымі членамі журы "Рок-Кола-2001". Другі справа-Раман Арлоў (экс-"J.Morse", "Ў").

5 По приезде.JPG

Рэдактар мясцовых андэграўндных выданняў Саша Зьніч (на здымку справа) з'явіўся ў гасцях адразу ж па прыездзе White Night Blues з Наваполацка (2.07.2001) — ён вельмі цікавіўся ўсімі падзеямі, якія адбываліся на “Вялікіх манеўрах”_cc781905-5 і на "Рок-Коле". На яго просьбу ўдзельнікі фотасесіі апранулі "манеўраўскія" бэйджы.

6 После Рок_Кола.jpg

Саша Зьніч збіраўся пісаць некаторы матэрыял для аднаго са сваіх самвыдатаўскіх  часопісаў. Гэтае фота з дыпломам госця “Рок-кола” і бэйджам члена журы прыкладалася да гарачага рэпартажу (магчыма, артыкул захоўваецца недзе ў самвыдатаўскіх архівах).

7 (11).jpg

Дыплом госця Наваполацкага фестывалю.

8 (7).jpg
9 (11).jpg
10 (9).jpg
11 Письмо Анисы2 (1).jpg

тэлефануйце

T. +375 29 557 87 95

(mob., Viber, Telegram, WhatsApp)

пішыце

nestary@yandex.ru

заходзьце

  • Facebook Социальной Иконка
  • Instagram Social Иконка
  • Whatsapp
  • YouTube Социальные Иконка
  • Vkontakte Social Иконка

© 2023 Юры Несцярэнка.
 

bottom of page