top of page

"Вялікія манеўры"

Мінск, Палац культуры МТЗ, 28-29 чэрвеня 2001

001 БАНЕР ФЕСТИВАЛИ 2001.jpg

   Словно предрекая беларусской рок-музыке нелёгкую судьбу в условиях маневрирования в зоне недостаточной видимости (слышимости, движимости, организованности), назывался большой  сталічны рок-фестываль, які стаў фіналам цэлай серыі адборачных "Рок-манеўраў", якія праходзілі на працягу другой паловы 2000-га - першай паловы 2001-га года ў Мінскім "Рок-кафэ". Арганізаваць такі працаёмкі і працяглы працэс узялася "Рок-ліга" пад кіраўніцтвам Ігара Жукоўскага.

 

    Штомесячныя мерапрыемствы (своеасаблівыя папярэднія міні-фестывалі, на якіх выбіраліся кандыдаты-фіналісты.  Напрыклад, «Метал-манеўры», «Панк-манеўры», «Фолк-манеўры», «Блюз-манеўры» і г.д. Адбор ажыццяўляўся шляхам галасавання гледачоў.

Група «White Night Blues», па логіцы развіцця падзей, апынулася ў патрэбнай ім катэгорыі. Дэбютаваўшы на адным са зборных канцэртаў у "Рок-кафэ" ў верасні 2000-га, ужо ў кастрычніку WNB сталі пераможцамі "Блюз-рок-Манёўраў".

Дарэчы, вераснёўскі канцэрт стаў для гурта сталічным дэбютам – да таго ў Мінску музыкам граць не даводзілася. Гэта быў вельмі карысны досвед, таму што ўзровень выступаў рок-каманд у сталіцы быў на галаву вышэйшы за сярэднестатыстычны па краіне – гэта тычылася і мясцовых музыкаў, і прыезджых (падрабязней пра выступы ў «Рок-кафэ» гл. раздзел «Гісторыя»). Таму, было каго паслухаць, было на што паглядзець, і, канешне, завязаліся знаёмствы з калегамі з розных гарадоў.

    На восеньскім адборы «White Night Blues» выступалі ў складзе: Аляксандр Шылін на басе. Аднак, пасля таго, як гэты склад перамог у сваёй намінацыі, у канцы года рытм-секцыя ў колькасці «абодва» дружна пакінула групу. Праз год Шылін і Бабкоў уз'ядналіся з Несцярэнкам у яго паралельным з WNB праекце "Нестар-Бэнд" (пазней Nestary Band). Але на перыяд пачатку 2001 года лідэру  «White Night Blues» прыйшлося шукаць іншых басіста і барабаншчыка, каб выступіць у фінале грандыёзнай рок-акцыі, задуманай «Рок-лігай.  

На басе апынуўся сесійны музыка з гурта «Эгаіст» Валерый Падукаў. Месца за барабанамі заняў Аляксей Палаўчэня (які паралельна спрабаваў сябе ў якасці перкусіяніста ў фолк-праекце свайго брата Андрэя Полаўчэні пад назвай «Акруга Свабоднага Мастацтва»).

    На працягу паўнавартасных фестывальных дзён больш за трыццаць гуртоў выступілі на дзвюх сцэнах. На Вялікай сцэне канцэртнай залы - фіналісты. А на Малой сцэне («Рок-кафэ», паверхам ніжэй) – гурты, якія ўдзельнічалі раней у канцэртах і мерапрыемствах «Рок-лігі».

 

    Якасць фатаграфій пакідае жадаць лепшага, але, тым не менш, яны захаваліся.

    На фэставай сцэне 29 чэрвеня 2001 года

2 (15).jpg
1 (11).jpg

Валерый Падукаў

3 (13).jpg

White Night Blues ва ўпадабаным фармаце трыа (бас, барабаны, гітара-вакал). На бубнах Аляксей Палаўчэня.

4 (12).JPG

Аляксей Палаўчэня на Вялікай сцэне ў складзе гурта А.С.І. (паміж лідэрам калектыва (у цэнтры) і дзяўчынай-флейтысткай (злева) іграе на перкусіі).

5 (10).jpg

У "Рок-лігі" было ўсё сур'ёзна – віншаванні, уручэнне памятных дыпломаў – увогуле, "усё, як у людзей"))).

6 (10).jpg

З Ігарам Жукоўскім у прэс-цэнтры фестывалю "Вялікія манеўры" ў Палацы культуры МТЗ.

7 (10).jpg

З Сяргеем Трухановічам, тады гітарыстам гурта «Крама», у скверы перад ДК МТЗ абмяркоўваем магчымасць будучага супрацоўніцтва (праз месяц «White Night Blues» будзе выступаць у сумесным з «Крамай» канцэрце ў Бялынічах, падрабязней гл. раздзел «Гісторыя»).

8 (6).jpg

Пасля фестывальных выступаў у фае ДК МТЗ з Сашам Камлюком - злева ў аранжавай футболцы - узрушаючым гітарыстам групы «Эгаіст». З ім запішам у будучыні шмат добрых песень (“Неба навокал”, “Сіндром Вавілона”, “Адкажы” і інш.). Справа Юра Яўсееў - сябар "White Night Blues", неаднаразова дапамагаў з размяшчэннем, перамяшчэннем, пражываннем і з іншымі пытаннямі.

10 (7).jpg

Для гісторыі засталіся калекцыйныя рарытэты - фестывальны значок, бэйдж, праграма і інш.

11 (5).jpg

Фестывальная афіша.

11а.jpg

Уверсе: Бядлам (Магілёў), Splenetic (Мінск); унізе: Killкітау (Мінск), Атамі (Мінск). Фота Локі.

11б.jpg

Уверсе: Jazzgrover (Мінск), ТТ-34 (Гомель); унізе: Гаер (Мінск), Папенкінз Бэнд (Мінск). Фота Локі.

11в.jpg

Зверху ўніз: Пітэр Пен (Орша), Вертыкальны ўзлёт (Мінск), Акруга Свабоднага Мастацтва (Магілёў). Фота Локі.

11г.jpg

Злева: Morbid Victory (Мінск); справа ўверсе: Сампрацэс (Мінск); справа ўнізе: Жнюў (Мінск). Фота Локі.

12 (2).jpg

Расклад фестывалю

Прыкладаеццаінтэрв'ю Ігара Жукоўскага, дадзенае ім напярэдадні фестывалю «Вялікія манеўры» карэспандэнту «Музычнай газеты».

13 (4).jpg
14 (5).jpg

тэлефануйце

T. +375 29 557 87 95

(mob., Viber, Telegram, WhatsApp)

пішыце

nestary@yandex.ru

заходзьце

  • Facebook Социальной Иконка
  • Instagram Social Иконка
  • Whatsapp
  • YouTube Социальные Иконка
  • Vkontakte Social Иконка

© 2023 Юры Несцярэнка.
 

bottom of page