Мазыр, Байк-Фэст, 7-9 ліпеня 2007
Ю рый Несцярэнка
Музыка / Пісьменнік
Acerca de
РОК-верасень - 2001, дзень другі,
6 верасьня 2001, Магілёў

6 верасня 2001, Магілёў (Палац культуры ЗІВ імя Куйбышава), удзельнікі: «Авангард-
Школа» (Магілёў), «Мадэра Хард Блюз» (Менск), «Эгаіст» (Менск), «White Night Blues»
(Бялынічы - Магілёў - Мінск), "Палац" (Мінск).
Пасля сумеснага канцэрта з гуртом «Крама», які адбыўся за месяц да апісваных
падзей (10 жніўня 2001, у зале бялыніцкага кінатэатра «Зорка»), верагоднасць яшчэ аднаго
глабальнага рок-мерапрыемства на афіцыйным узроўні ў райцэнтры зводзілася да нуля.
Таму сцэна была ўсталявана на прыватнай тэрыторыі. І, нарэшце-то, - спраўджваліся мары
зладзіць вечарыну ў гонар дня нараджэння арганізатара (хоць Д.Р. быў у чэрвені, але гэта не так і
важна, ды і нагода гэтая – цалкам умоўная, так бы мовіць, «для пратакола»).
Падзеяў было шмат. Пачаліся яны 5 верасня, і ўсе апісаны вось тут:
Пасля такіх прыгодаў усе музыкі апынуліся НЕ НА ВЯЛІКАЙ сцэне на адкрытым паветры, а ў цесным памяшканні прыватнага недабудаванага жылля. На здзіўленне (sic!), не захавалася ніякіх фатаграфій з падрыхтоўкі да оўпэн-эйру (добра, што некалькі здымкаў былі зроблены за дзень да канцэрта, што дазволіла паказаць хаця б месца падзей; таксама захаваліся фатаграфіі, зробленыя пасля мерапрыемства). З самога канцэрта (перанесенага ў хату), засталіся аматарскія фота, зробленыя кімсьці з гледачоў, і якія цалкам перадаюць атмасферу падзеяў.

.jpg)
