Мазыр, Байк-Фэст, 7-9 ліпеня 2007
Юрый Несцярэнка
Музыка / Пісьменнік
White Night Blues - музычны гурт з Беларусі. Быў утвораны ў канцы 1999 года ў невялікім горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці. У назве першапачаткова было адлюстравана не толькі імкненне музыкантаў цешыць публіку блюзам і рок-н-ролам, але і жаданне распавесці аб сваім месцазнаходжанні (па адной з легенд "Бялы Нічы" - "Белыя Ночы").
Дэбют WNB адбыўся на фестывалі «Апошні эшалон» (Магілёў, снежань 1999). У далейшым гурт удзельнічаў у вялікай колькасці айчынных і замежных фестываляў: Biala Blues Festival, «Працяг», «Грыфаманія», «Рок-Кола», «Блюз жыве ў Менску», «Рок-каранацыя», «Мінск-Блюз», Вялікія манеўры, «Рок-тайм» і многіх іншых.
Гурт WNB і яе лідэра Юрыя Несцярэнку «заканамернасць творчай хвалі» перыядычна заносіць у інфапатокі розных мас-медыя, сярод якіх эфіры на ТБ-каналах (такіх як "Лад", "СТБ", "Беларусь ТБ", "БелСат" і інш.), шырокія публікацыі ў друкаванай прэсе, а таксама ратацыя на многіх айчынных і замежных радыёстанцыях.
Гурт не замыкаецца на выкананні блюзавых стандартаў, выкарыстоўваючы ў сваёй музыцы элементы фанка, рока, джаза і іншых напрамкаў.
