Альбом, выпушчаны абмежаваным накладам у Полацку аргкамітэтам аднайменнага фэсту. Уключае канцэртныя запісы гуртоў, якія ўдзельнічалі ў фестывальных канцэртах у Наваполацку.
30 чэрвеня - 1 ліпеня 2001. 35 трэкаў.
Дыск №2, трэк №13 - White Night Blues.
"Усходняя мяжа", 2002, 13 трэкаў.
Зборнік кампазіцый, запісаных рок-музыкамі ўсходняй Беларусі.
Сяргей Нікалаенка (Рагачоў) і гурт “Рэвальвер”,
Аляксандр Сташкевіч (Быхаў) і гурт “Маленькія трагедыі”, Юрый Несцярэнка (Бялынічы) і гурт “Нестар-Бэнд” і інш.
"Жыццё з піратэхнікам", 2002, 13 трэкаў.
Праграма з песень Несцярэнкі, на аснове якой пазней быў створаны альбом “Піратэхнічныя эцюды”.
"Жыўцом з піратэхнікам", 2002, 12 трэкаў.
Песні, якія ўваходзяць у папярэдні альбом, толькі ў "жывым", канцэртным выкананні і з рознымі складамі. Запісаны на працягу 2000 – 2001 г. г.
Ordinary Jam, 2002, 8 трэкаў.
Дэма-альбом з запісамі канцэртных нумароў, заснаваных на спантанных импровизационных выступах White Night Blues у розных гарадах, з рознымі музыкамі.
Дэма-касета "Саветы, аповесці і загады", запісы 1999 года, 12 трэкаў.
“МР3 беларускіх песняў. У гіт парадзе”, 2013, (пірацкае выданне, падпісанае лэйблам Midem-reсords, па пытаннях продажу прапанавана звяртацца па адрасе: Москва, Цвярская-Ямская, 4 “Агні гараць”; №66 – Несьцярэнка і Крама “Блюз Белай Ночы”; №76 – Юры Несьцярэнка “Адкажы”). Аўтар выпадкова даведаўся пра альбом, знайшоўшы яго на паліцах у музычным аддзеле па продажы CD.