top of page
Search

White Night Blues XX+

  • Writer: Admin
    Admin
  • Mar 2, 2023
  • 1 min read

У красавіку 2022 года ў выдавецтве "Каўчэг" з'явіўся сігнальны тыраж кнігі "Блюз Белай Ночы Юрыя Несцярэнкі".

Кніга ўяўляе сабой зборнік артыкулаў аб творчасці Юрыя Несцярэнкі і яго сяброў-аднадумцаў, своеасаблівую рэтраспектыву аж да вытокаў гурта White Night Blues.

На старонках кнігі, у падборцы артыкулаў ад розных аўтараў расказваецца пра творчасць музыканта з невялікага мястэчка Бялынічы і яго эксперыментаў у розных музычных напрамках.

Тут прысутнічаюць і архіўныя матэрыялы.

Таксама расказваецца пра сайд-праекты і сумесную творчасць з рознымі музыкамі.

Гісторыі ўдзелу ў міжнародных фестывалях.

Гісторыі творчага ўзаемадзеяння з выдатнымі людзьмі, сябрамі і калегамі.

У канцы кнігі ёсць аўдыё-дадатак з двух кампакт-дыскаў, якія ўяўляюць сабой зборнік лепшых кампазіцый у чатырох частках.


Усіх зацікаўленых у набыцці гэтага выдання інфармуем аб тым, што можна зрабіць папярэднюю замову і набыць кнігу, звярнуўшыся праз паказаныя на сайце кантакты.


 
 
 

Comments


тэлефануйце

T. +375 29 557 87 95

(mob., Viber, Telegram, WhatsApp)

пішыце

nestary@yandex.ru

заходзьце

  • Facebook Социальной Иконка
  • Instagram Social Иконка
  • Whatsapp
  • YouTube Социальные Иконка
  • Vkontakte Social Иконка

© 2023 Юры Несцярэнка.
 

bottom of page