top of page

                                                              Цудоўны шанец для маёй гітары

  1. Intro. Эцюд G-dur (1982)

  2. Асаблівы дзень № 6205. Эцюд C-dur (1982)

  3. Зімовы вечар на Садовай вуліцы. Эцюд A-dur (1982-1983)

  4. Прысвячаецца Бялыніцкаму касцёлу, заснаванаму ў 1622 годзе Львом Сапегам. 

  5. Сцэна дажду. Эцюд e-moll (1985)

  6. Нашы настаўнікі. Эцюд g-moll

  7. Апошні шанс у стылі рэгі. Эцюд e-moll

  8. Яшчэ адзін асаблівы дзень (наступны эцюд e-moll)

  9. Outro. Эцюд C-dur (1983)

Інструментальны альбом Юрыя Несцярэнкі. Большасць кампазіцый напісана аўтарам ва ўзросце 16-18 гадоў. Пазней гэтыя гітарныя п'есы былі запісаныя на розных студыях з удзелам розных музыкаў.

 На першым трэку ўсе партыі запісаны аўтарам – гэта своеасаблівы парафраз на тэму папулярных гармоній і рытмаў з уласнага юнацтва, замацаваных аўтарскай мелодыяй.

Іншым нумарам гэтай праграмы ідзе кампазіцыя, напісаная юным аўтарам менавіта на свой семнаццаты дзень народзінаў. Пазней п'есу сыграў на клавішных і запісаў на ўласнай студыі выдатны мінскі музыкант і гукарэжысёр Ян Ганчароў – такім чынам зрабіўшы для Юрыя Несцярэнкі падарунак да 50-годдзя. Аўтар прыняў удзел у запісе ў якасці гітарыста.

“Зімавы вечар на Садовай вуліцы” – настальгічны твор, які аранжыраваў для струннага квартэта ў 2008 годзе Аляксандр Ясінскі, баяніст-віртуоз, на той момант выпускнік кансерваторыі. Запіс адбываўся на вядомай мінскай студыі “Begemoth” Аляксея Зайцава. Выканаўцамі сталі аднакурснікі Аляксандра Ясінскага па кансерваторыі, якіх ён запытаў на запіс. Пазней запіс быў дароблены на студыі таленавітага гукарэжысёра  Аляксея Аўдацейкі._cc781905-5cde-3194-bb3b-136bad5cf58

тэлефануйце

T. +375 29 557 87 95

(mob., Viber, Telegram, WhatsApp)

пішыце

nestary@yandex.ru

заходзьце

  • Facebook Социальной Иконка
  • Instagram Social Иконка
  • Whatsapp
  • YouTube Социальные Иконка
  • Vkontakte Social Иконка

© 2023 Юры Несцярэнка.
 

bottom of page