Мазыр, Байк-Фэст, 7-9 ліпеня 2007
Ю рый Несцярэнка
Музыка / Пісьменнік
Невялікая анталогія гурта White Night Blues у чатырох частках пад агульнай назвай “WHITE NIGHT BLUES. ХХ+”.
Альбом “Згубленае і адшуканае” (пазначаны як першая частка гэтай чатырохальбомнай серыі) адлюстроўвае першапачатковую стылістыку WNB – тое, што гралася на першых канцэртах, запісвалася на першых праграмах – сумесь блюза, фанка, рок-н-рола і павольных балад.
Другая частка пад назвай “With And Without Words” – своеасаблівая рэтраспектыва, калі з творчай біяграфіі гурта выхаплены асобныя цікавыя моманты, па сутнасці выпадковыя эпізоды, але ж якія распавядаюць слухачу сваю гісторыю ў гэткіх музычных карцінках.
А два апошніх альбома (трэцяя і чацвёртая часткі) больш падобныя на класічныя зборнікі, як і мае быць, прысвечаныя 20-гадоваму юбілею: “Not Ordinary Jam. Part 1” ахоплівае перыяд 1999 – 2009 гадоў, а “Not Ordinary Jam. Part 2” адлюстроўвае творчую актыўнасць з 2010 па 2020, і нават крыху пазней.
LOST AND FOUND / ЗГУБЛЕНАЕ І АДШУКАНАЕ / (2000 – 2010)
WHITE NIGHT… BLUES, FUNK, ROCK-N-ROLL & SOULFUL BALLADS