top of page

Несцярэнка і Камлюк - Канцэрт памяці Джона Ленана

9 кастрычніка 2020 года ў Менску, у знакамітым клубе Re:Public адбыўся канцэрт памяці Джона Ленана, у гонар 80-й гадавіны з дня народзінаў музыканта. Арганізатарам выступіў Віктар Маразевіч, чалавек вядомы па шэрагу ,міжнародных фестываляў "Beatles Forever", якія праходзілі ў Беларусі ў 2000-2010-х гадах. Падрабязней з міжнародным складам удзельнікаў можна азнаёміцца ў асобных матэрыялах на гэтую тэму. Трэба толькі адзначыць, што на мерапрыемства адгукнуліся музыканты з Украіны, Сербіі, Польшы, Аргентыны, у онлайн трансляцыі артыстаў павіншаваў Сева Наўгародцаў ды іншыя знакамітыя асобы. Уся праграма выконвалася на мове арыгінала і ў перакладах на беларускую. На гэтым відэа Юры Несцярэнка і Аляксандр Камлюк выконваюць песні Джона Ленана "Губляю цябе" (I'm Losing You) і "Раўнівец" (Jealous Guy).

bottom of page