top of page

Разам з Бітлз

front1_cr.jpg
front2_cr.jpg

     Напрыканцы 2006 – першай палове 2007 гадоў адбылася супраца з кампаніяй “Каўчэг”, якая спецыялізуецца на выпуску беларускай музычнай прадукцыі. Пасля выхада ўласнага сольнага альбома “Свята Вялікіх Дажджоў”, мне прапанавалі заняцца некалькімі праектамі (сярод іх – “Blues.By”, “Разам з Бітлз” ды іншыя).

     Праца над агульнабеларускім зборнікам “Разам з Бітлз” пачалася з актыўнай перапіскі з музыкантамі з розных гарадоў на прадмет іх удзелу ў праекце. Адазвалася шмат удзельнікаў, у хуткім часе быў складзены плэй-ліст, падрыхтавана вокладка (аздобленая адным з удзельнікаў праекта – таленавітым вакалістам Яўгенам Мельнікавым).

     Зварот да магчымых беларускіх спонсараў-бітламанаў не толькі не атрымаў падтрымкі, а нават наадварот – ідэя беларускага альбома была акуратна “зкамунізджана”, і замест яго выйшла расейская складанка з удзелам неверагодных персанажаў кшталту былых зорак савецкага кінематографа, духавых аркестраў, ансамбляў песні і пляскі, квартэтаў баяністаў, дзіцячых хораў і бог ведае каго яшчэ, хто з розным поспехам выконваў версіі песен Бітлз.

     Наша шляхетная і выкшталцоная складанка “захрасла ў часе” (гатовая да выпуску яшчэ ў 2008 годзе), таму што пачаліся эканамічныя абвалы на дзяржаўным узроўні, і фірма “Каўчэг” без дадатковага фінансавання, нажаль, не здолела падтрымаць цікавы праект.

     Але сапраўднае золата не губляе каштоўнасці з цягам часу.

     Зборнік цудам захаваўся, і зараз мы маем шчасце прэзентаваць яго для праслухоўвання нашым шаноўным слухачам.

     Хочацца адзначыць, што ўсе беларускія ўдзельнікі ў свой час паставіліся да апрацовак бітлоўскай музыкі вельмі творча і прапанавалі цэлы шэраг арыгінальных, цікавых і незвычайных прачытанняў твораў ліверпульскай чацвёркі. Давялося, нават, увесь матэрыял разбіць на дзве часткі: першая мае назву Hard, а другая Acoustic. Такім чынам пазначаючы электрычнае гучанне Hard, і прадстаўляючы больш мяккі, далікатны саўнд Acoustic.

     Маюць месца і дадатковыя матэрыялы, якія мы будзем паступова выкладваць.

     Прыемнага праслухоўвання!

     З павагай, аўтар праекта, Юры Несцярэнка.

bottom of page