Mozyrz, BikeFest, 7-9 lipca 2007
Jurij Nesterenko
Muzyk / Pisarz
Цудоўны шанец для маёй гітары
-
Intro. Эцюд G-dur (1982)
-
Асаблівы дзень № 6205. Этюд C-dur (1982)
-
Зімовы вечар на Садовай вуліцы. Этюд A-dur (1982-1983)
-
Прысвячаецца Бялыніцкаму касцёлу, заснаванаму ў 1622 годзе Львом Сапегам. Эцюд g-moll (1982)
-
Сцэна дажджу. Эцюд e-moll (1985)
-
Нашы настаўнікі. Эцюд g-moll
-
Апошні шанец у стылі рэгі. Эцюд e-moll
-
Яшчэ адзін асаблівы дзень (наступны эцюд e-moll)
-
Outro. Эцюд C-dur (1983)
Інструментальны альбом Юрыя Несцярэнкі. Большасць кампазіцый напісана аўтарам ва ўзросце 16-18 гадоў. Пазней гэтыя гітарныя п’есы былі запісаны на розных студыях з удзелам розных музыкантаў.
На першым трэку усе партыі запісаны аўтарам – гэта своеасаблівы парафраз на тэму папулярных гармоній і рытмаў з уласнага юнацтва, замацаваных аўтарскай мелодыяй.
Другім нумарам гэтай праграмы ідзе кампазіцыя, напісаная юным аўтарам менавіта на свой семнаццаты дзень народзінаў. Пазней п’есу сыграў на клавішных і запісаў на ўласнай студыі выдатны мінскі музыкант і гукарэжысёр Ян Ганчароў – такім чынам зрабіўшы для Юрыя Несцярэнкі падарунак да 50-годдзя. Аўтар прыняў удзел у запісу ў якасці гітарыста.
“Зімовы вечар на Садовай вуліцы” – настальгічны твор, які аранжыраваў для струннага квартэта ў 2008 годзе Аляксандр Ясінскі, баяніст-віртуоз, на той момант выпускнік кансерваторыі. Запіс адбываўся на вядомай мінскай студыі “Begemoth” Аляксея Зайцава. Выканаўцамі сталі аднакурснікі Аляксандра Ясінскага па кансерваторыі, якіх ён запрасіў на запіс. Пазней запіс быў дароблены на студыі таленавітага гукарэжысёра Аляксея Аўдацейкі.